Украінска-беларуская мяжа. Фота: Памежная служба Украіны

Украінска-беларуская мяжа. Фота: Памежная служба Украіны

Дзяржаўная памежная служба Украіны абвяргае інфармацыю пра пачатак будаўніцтва лагераў для размяшчэння баевікоў ПВК «Вагнер» у Беларусі. Пра гэта заявіў спікер ДПСУ Андрэй Дземчанка ў каментары «Украінскай праўдзе».

«Адносна з'яўлення інфармацыі пра магчымае будаўніцтва баз для расійскіх наймітаў на тэрыторыі Беларусі: на гэты момант такіх работ мы не фіксуем. Аднак выключаць гэтага нельга. За сітуацыяй у Беларусі актыўна сочыць разведка, у тым ліку Дзяржаўнай памежнай службы», — сказаў Дземчанка.

Па яго словах, пакуль таксама не зафіксавалі з'яўлення на тэрыторыі Беларусі групоўкі «вагнераўцаў». 

Да 2000 расійскіх вайскоўцаў, якія, паводле звестак ДПСУ, цяпер знаходзяцца ў краіне, задзейнічаныя ў вучэннях і падрыхтоўцы на беларускіх палігонах. 

Гэты кірунак заўсёды застаецца напружаным, бо Беларусь працягвае падтрымліваць агрэсара, як кажа Дземчанка.

«Хоць пакуль сітуацыя не змянілася, памежнікі не фіксуюць паблізу мяжы нейкага перамяшчэння тэхнікі або жывой сілы як расійскіх падраздзяленняў, так і беларускіх, а РФ не мае дастаткова сіл ажыццявіць паўторнае ўварванне на гэтым кірунку, сілы абароны працягваюць умацоўваць лінію мяжы і ўмацоўваць памежжа з Беларуссю, памятаючы пра вераломства ворага. Мы добра разумеем вераломства Расійскай Федэрацыі, і Рэспублікі Беларусь, якая падтрымлівае дзяржаву-агрэсара», — сказаў Дземчанка.

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0