Нямецкі танк на АЗС пад Баранавічамі, 21 чэрвеня 2023 года. Фота: чытач bar24.by

Нямецкі танк на АЗС пад Баранавічамі, 21 чэрвеня 2023 года. Фота: чытач bar24.by

Нямецкі танк часоў Другой сусветнай вайны заўважылі на АЗС на трасе М1 паблізу Баранавічаў вечарам 21 чэрвеня.

Па словах чытача, які даслаў фота, тэхніку перавозілі на прычэпе грузавіка.

— Танк стаяў на прычэпе фуры, у яго ўставілі шланг і запраўлялі, — расказаў чытач.

Мужчына зазначыў, што тэхніку везлі ў напрамку Брэста. Магчыма, для ўдзелу ў ваенна-гістарычнай рэканструкцыі абароны Брэсцкай крэпасці.

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
24
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1