Танк Leopard 2A4. Фота: Wikimedia Commons

Танк Leopard 2A4. Фота: Wikimedia Commons

Як заявіла міністр Маргарыта Роблес на нарадзе міністраў абароны краін NATO ў Бруселі, 20 БТР прыбудуць у Польшчу 19 чэрвеня ў дадатак да 40 ужо перададзеных Кіеву машын, таксама Іспанія адправіць чатыры баявыя танкі Leopard 2А4, якія знаходзіліся на рамонце, піша Бі-бі-сі.

«Украіна абараняе справядлівасць, і таму атрымлівае нашу абсалютную падтрымку не толькі ў адпраўцы матэрыяльных сродкаў, але і ў навучанні ўкраінскіх вайскоўцаў, — сказала Роблес. — Наш абавязак падтрымліваць Украіну ў яе імкненні да ўсёабдымнага, справядлівага і трывалага міру будзе заставацца цвёрдым датуль, пакуль гэта неабходна».

Іспанскае вайсковае ведамства таксама абвясціла аб бязвыплатнай перадачы Украіне палявога шпіталя Role 2+, які можа быць разгорнуты на працягу 24 гадзін і здольны ў тым ліку аказваць паслугі экстраннай хірургіі.

Дзеля яго дастаўкі Іспанія плануе правесці навучанне ўкраінскіх вайскоўцаў.

Клас
9
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2