У Крамлі пацвердзілі, што Пуцін тэлефанаваў кіраўніку Шабекіна. Прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў таксама паведаміў, што пасля размовы Пуцін «даў неабходныя даручэнні».

Да таго, як пазваніць Жданаву ў Шабекіна, адкуль уцякаюць людзі і дзе працягваюцца абстрэлы, Пуцін правёў сустрэчу з сем'ямі, узнагароджанымі ордэнам «Бацькоўская слава». Сярод іншага, ён расказаў, як спіць і што верыць у Дзеда Мароза і нават лічыць яго галоўнейшым за сябе. Сітуацыю ў Белгародскай вобласці Пуцін не каментаваў.

Чытайце таксама:

Жыхары Шабекіна скардзяцца, што не могуць датэлефанавацца да гарачай лініі па эвакуацыі

У Белгародскай вобласці рыхтуюцца да эвакуацыі цэлага горада

Рускі добраахвотніцкі корпус заяўляе, што вядзе баі ў прадмесцях Шабекіна — сёлах Новая Тавалжанка і Цітоўка

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
8
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2