Павел Карназыцкі

Павел Карназыцкі

Сярод удзельнікаў «Іншай Украіны» — палітычныя каментатары з ужо закрытых прарасійскіх тэлеканалаў, дэпутаты мясцовых рад ад прарасійскай Апазіцыйнай платформы «За жыццё», абвінавачаныя ў дзяржаўнай здрадзе і сепаратызме паліттэхнолагі, паведамляюць у адмыслова падрыхтаваным на гэтую тэму матэрыяле журналісты праекта ўкраінскай рэдакцыі «Радыё Свабода» «Схемы».

Праект «Іншая Украіна» з канца студзеня 2023 года пачаў весці сваю дзейнасць перш за ўсё ў расійскіх сацсетках. Там яго спікеры паўтараюць або дапаўняюць меседжы расійскай прапаганды, якія падхопліваюць і цытуюць падкантрольныя Крамлю медыя. Маўляў, Украінай кіруюць «вар'яты і нацысцкія бандыты», якія спрабуюць навязаць «сатанізм і беззаконне», а Уладзімір Зяленскі развязаў «свяшчэнную вайну», «апаганіўшы Кіева-Пячэрскую Лаўру».

Сярод 13-ці ідэнтыфікаваных удзельнікаў «Іншай Украіны» «Схемы» называюць і грамадзяніна Беларусі Паўла Карназыцкага, які ў свой час быў дастаткова прыкметнай фігурай у беларускім палітычным жыцці. 

Паўлу Карназыцкаму 47 гадоў, ён скончыў БДУ. У другой палове 1990-х гадоў актыўна ўдзельнічаў у грамадска-палітычным жыцці Беларусі, быў лідарам моладзевай арганізацыі Беларускай Сацыял-Дэмакратычнай Грамады. Пасля прызнаўся, што быў завербаваны КДБ і працаваў на спецслужбы пад псеўданімам «Ралан». З канца 1990-х жыў ва Украіне, дзе заснаваў інфармацыйны партал glavnovosti.com, праз які праводзіў прарасійскі парадак дня.

Але ў 2018 годзе Карназыцкім зацікавіліся ўкраінскія спецслужбы. Служба бяспекі Украіны правяла расследаванне і прыйшла да высновы, што Карназыцкі жыў ва Украіне нелегальна і пашыраў фэйкавую інфармацыю. У прыватнасці, «падчас выступаў на некаторых тэлевізійных каналах ён ставіў пад сумнеў прызнаныя міжнароднай супольнасцю доказы прысутнасці войскаў краіны-агрэсара на часова акупаваных тэрыторыях нашай краіны». Таксама Карназыцкага вінавацілі ў тым, што ён «неаднаразова публікаваў антыўкраінскія матэрыялы на медыя-рэсурсах, падкантрольных тэрарыстычным арганізацыям «ДНР» і «ЛНР».

Улічваючы гэта, 2 студзеня 2019 года Паўла Карназыцкага дэпартавалі з Украіны ў Беларусь. І вось цяпер ён зноў усплыў сярод паплечнікаў Медзведчука.

Чытайце таксама:

«Усе праблемы з СБУ ў мяне былі звязаныя з царквой». Павал Карназыцкі пра дэпартацыю з Украіны

«Затрымалі выпадкова». Медзвядчук распавёў, хто яго затрымаў пасля ўцёкаў з-пад варты

Лукашэнку і Мядзведчуку даводзяць аднолькавыя метадычкі? Зірніце, наколькі аднолькавыя заявы яны сёння рабілі

Клас
2
Панылы сорам
5
Ха-ха
9
Ого
3
Сумна
2
Абуральна
43