«Модлін», які ператварыўся ў Мінск. Фота з асабістага архіва аўтара матэрыяла

«Модлін», які ператварыўся ў Мінск. Фота з асабістага архіва аўтара матэрыяла

«Не ведаю, хто здымае гэты фільм, не ўдакладнілі на пляцоўцы. Аўтобусы стаялі сінія на мінскіх нумарах, таксі 7220, жанчыны ў футрах як з Савецкага Саюза. Мы падышлі і спыталіся, што адбываецца, а аператар-паляк сказаў, што Пуцін пайшоў яшчэ далей, і пасмяяўся», — распавёў Most Аляксей.

Беларус адзначае, што ў «Модліне» ўдалося даволі падобна ўзнавіць мінскі аэрапорт, і некаторыя пасажыры на час адчулі сябе ў Беларусі.

«Ляцелі ў Варшаву, а апынуліся ў Мінску. Толькі выйшлі з аэрапорта і бачым герб, пераглядаемся ўсе паміж сабой і ў непаразуменні: «Дзе мы знаходзімся…»

На некалькі секунд я рэальна падумаў, што мы ў Мінску. І сябар кажа сур'ёзным голасам: «А што, ты не чуў, як аб'яўлялі, што самалёт у Менску садзіцца?». Гэта яшчэ ўдвая больш мяне спалохала», — сказаў Аляксей.

Які фільм здымаюць у аэрапорце «Модлін», Most дакладна высветліць не змог. У прэс-службе аэрапорта распавялі, што яны не маюць інфармацыі пра здымкі. 

Але цалкам верагодна, што «Мінск» у варшаўскім аэрапорце — гэта здымкі фільма Агнешкі Холанд пра мігрантаў на беларуска-польскай мяжы. Карціна будзе расказваць пра крызіс на мяжы Польшчы і Беларусі. Галоўнымі героямі стануць мігранты з Сірыі і Афганістана, жыхары Падляшша, а таксама супрацоўнікі памежнай службы. Дэталі фільма трымаюцца ў сакрэце.

Чытайце таксама:

Для Рамана Пратасевіча пракурорка запрасіла 10 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму

Прапагандысты спыталі ў Пратасевіча, ці вярнуўся б ён у Беларусь, «калі б цяпер быў беглым за мяжой»

«Ахова здароўя ў Беларусі бясплатная». Пратасевіч аспрэчвае ў судзе памер шкоды і тое, што быў кіраўніком экстрэмісцкіх арганізацый

Клас
13
Панылы сорам
5
Ха-ха
33
Ого
16
Сумна
2
Абуральна
2