Усе фота: асабісты архіў героя

Усе фота: асабісты архіў героя

— Верагодна, зайца збіла машына. Звярок быў у моцным стрэсе. Калі я наблізіўся, «касы» спрабаваў уцячы. Падаў і біўся галавой аб дрэвы, потым адбіваўся лапамі. Хадзіў за ім і ўгаворваў даць магчымасць дапамагчы. А той ні ў якую — зноў уцёк, імчаўся на дарогу. У рэшце рэшт, злавіў. 40 хвілін за ім ганяўся, — распавядае Павел.

 

Па словах Паўла, зайцу добра дасталася — вароны выдзеўбалі ў небаракі кавалак футра, нешта нядобрае было і з вокам.

У выніку Павел аднёс зайца ў машыну і павёз дадому ратаваць. Небараку пасялілі ў клетку, якую пазычылі суседзі. Павел апрацоўваў раны, і праз пару дзён у зайца пачаў зʼяўляцца апетыт.

— Я здзівіўся, што ні морква, ні капуста новаму сябру не «зайшлі». Куды лепш прыйшліся па душы маладыя галінкі дрэў, яблыкі і буракі, — усміхаецца Павел. — А хітры які аказаўся! Іду праведаць, зірнуць, ці жывы, а той чуе, што нехта ідзе, і кладзецца з выцягнутымі нагамі, закатвае вочы і прыкідваецца мёртвым. Той яшчэ «басурман»!

Павел удакладніў, што мае намер выпусціць зайца ў лес, як толькі той адужае.

Клас
72
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
0