Тэлеграм-канал Антона Герашчанкі

«Навіна, якую складана каментаваць. Дыктатар, мабыць, адчувае, што перамога Украіны блізка. Але ўкраінцы не забудуць, што ён рабіў. І пасля данатаў для УСУ, нішто не перашкаджае зрабіць з палка Каліноўскага сурʼёзную сілу для вызвалення Беларусі!»

Тэлеграм-канал RESSENTIMENT

«Фактычны кіраўнік дзяржавы, з тэрыторыі якой ідзе рэгулярны абстрэл украінскіх гарадоў, пажадаў украінцам «мірнага неба», а таксама «талерантнасці, мужнасці, сілы і поспехаў у аднаўленні годнага жыцця».

Адрэагавалі і СМІ.

«Лукашэнка не пасаромеўся пажадаць украінцам мірнага неба і талерантнасці», — з такім загалоўкам апублікавала навіну пра віншаванне «Украінская праўда».

«Самаабвешчаны прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, які прадаставіў тэрыторыю сваёй краіны для наступу Расіі на Украіну і стаў саўдзельнікам Уладзіміра Пуціна ў вайне, павіншаваў народ Украіны з Днём незалежнасці», — напісала выданне.

«Самаабвешчаны прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і саўдзельнік ваенных злачынстваў Расіі на ўкраінскай зямлі павіншаваў Украіну з Днём незалежнасці», — піша «Уніан».

Выданне нагадвае, што з Беларусі па Украіне была запушчаная мінімум 631 ракета, прычым апошні раз даныя абнаўляліся ў маі. «Найбольшай бамбардзіроўцы з Беларусі Украіна падвергнулася 1 красавіка, у той дзень ракеты запускалі ў прамым сэнсе кожныя 10 хвілін, усяго — каля 56 боегаловак, якія прыкрывалі адступленне расійскіх акупантаў з тэрыторыі Украіны. Запускі з Беларусі працягваюцца і дагэтуль».

«Ці ёсць мяжа цынізму: самаабвешчаны прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, які дазволіў Пуціну бамбіць Украіну са сваёй тэрыторыі, павіншаваў з Днём незалежнасці. Дыктатар пажадаў «мірнага неба», а таксама «мужнасці, сілы і поспехаў у аднаўленні годнага жыцця». Віншаванні 24 жніўня апублікавалі на сайце Лукашэнкі», — напісала ТСН у тэлеграме.

«Мяркую, што спадар Лукашэнка сурʼёзна лічыць, што свет не фіксуе саўдзелу яго палітычнай групы ў наўмысных злачынствах супраць Украіны. І таму працягвае ладзіць публічную клаўнаду. Учора актыўна распавядаў, што за тры-чатыры дні ўсё скончыцца і непаслухмяных украінцаў выражуць, а сёння, у лепшых традыцыях цынікаў, жадае Украіне «мірнага неба», адпраўляючы з уласных аэрадромаў тоны смяротных снарадаў для нападу на мірныя ўкраінскія гарады », — так дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк пракаментаваў віншаванне «Зеркалу».

«Разумею, што камусьці здаецца, што можна пажыццёва бязбожна хлусіць ці рабіць выгляд, што ўсё гэта божая раса ў вочы. Але юрыдычна ўсё, што робіць спадар Лукашэнка, абсалютна дакладна і канкрэтна прапісана крывёй украінцаў. Таму проста неабходна дачакацца правільнага фіналу вайны, краху расійскай крывавай імперыі, каб дэталёва абмеркаваць усе аспекты адценняў «мірнага неба над Украінай» з прадстаўнікамі цяперашняй беларускай адміністрацыі…», — дадаў ён.

Клас
103
Панылы сорам
51
Ха-ха
9
Ого
4
Сумна
5
Абуральна
33