23 жніўня Вераб'ёва апублікавала ў Instagram фота працоўнай кніжкі і падпісала яго: «Больш не галоўрэд «Адзінства». А таксама працытавала верш Яўгена Еўтушэнкі пра «не надо бояться быть честным, но битым, а надо бояться быть лживым и сытым».

Прычыны сыходу яна не патлумачыла.

У інтэрв'ю Голікаву Вераб'ёва скардзілася, што райцэнтрам не надаюць дастаткова ўвагі («калі праехацца па рэгіёнах — усё не так прыгожа»), у Барысаве ніяк не пабудуюць новую паліклініку ды і дарогі кепскія.

«Нашай Ніве» расказалі, што ў рэдактаркі «Адзінства» пасля гэтага інтэрв'ю ўзніклі пэўныя праблемы, а лінія дыскусіі Голікава нагадала адказным за ідэалогію «стыль ранняга Ціханоўскага». 

Чытайце таксама:

Шляхам Ціханоўскага: рэдактарка раёнкі і лукашэнкаўскі блогер так захапіліся праблемамі Барысава, што прыйшлі да крамольных высноваў

Клас
4
Панылы сорам
0
Ха-ха
13
Ого
2
Сумна
6
Абуральна
5