Олаф Шольц. Фота Delfi

Олаф Шольц. Фота Delfi

«Гэта ніякім чынам не павінна стаць для нас перадумовай для зняцця санкцый з Лукашэнкі. Гэта цяжкая і вялікая задача. Мы пастараемся знайсці агульнае рашэнне з іншымі дзяржавамі і ААН», — сказаў Шольц на сумеснай прэс-канферэнцыі з прэзідэнтам Літвы Наўседам.

Канцлер ФРГ усклаў адказнасць за стварэнне пагрозы харчовага крызісу на Расію. Пры гэтым Шольц адзначыў, што калі будзе дасягнутае нейкае пагадненне, яно не павінна пакідаць Расіі магчымасць злоўжываць збожжавымі калідорамі.

У сваю чаргу Гітанас Наўседа заявіў, што толькі можа паўтарыць сваю ранейшую заяву. Нагадаем, ён сказаў, што арганізацыя збожжавага транзіту праз Беларусь запатрабуе і аднаўлення чыгуначнай інфраструктуры, аднак няма гарантый, што яна далей не будзе выкарыстоўвацца для наступу расіян на Украіну.

Клас
9
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1