Еўракамісія прапануе пераразмеркаваць сродкі ў рамках праграмы Interreg next 26,2 млн еўра, якія першапачаткова вылучаліся на праекты з Беларуссю і Расіяй, будуць перададзеныя на аналагічныя праграмы з Украінай і Малдовай.

Еўракамісія прыпыніла Праграмы трансгранічнага супрацоўніцтва з Расіяй і Беларуссю. У выніку рашэння фінансаванне шэрагу праграм з Малдовай і Украінай вырасце на 68% у гэтым годзе.

«Гэта фінансаванне можа падтрымліваць развіццё службаў аховы здароўя, умацоўваць інстытуцыянальны патэнцыял органаў дзяржаўнай улады Украіны і Малдовы, развіваць адукацыйныя і даследчыя праекты або фінансаваць схемы сацыяльнай інтэграцыі і праграмы прафесійнага навучання для бежанцаў» — — паведамілі ў Еўракамісіі.

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0