Фота RIA.

Фота RIA.

«На фоне паспяховай працы «Раснафты» кампанія, развязаная ў СМІ супраць «Раснафты» і яе кіраўніцтва, носіць відавочна заказны характар», — гаворыцца ў паведамленні.

У панядзелак у «Новай газеце» быў надрукаваны артыкул, які аналізуе здымкі з закрытага інстаграм-акаўнта карыстальніка Olga Rozhkova (@olgarzs), якую выданне называе жонкай Сечына.

Аўтары расследавання сцвярджаюць, што яна актыўна падарожнічае на раскошнай яхце St. Princess Olga, якая займае 72-е месца ў рэйтынгу 100 найбуйнейшых яхт свету.

Як заявілі ў «Новай газеце», у «Раснафце» адмовіліся ад каментароў.

У маі мінулага года «Раснафта» раскрыла памер службовага акладу прэзідэнта кампаніі: ён складае ад 15 да 20 млн рублёў (290-390 тысяч даляраў па стане на май 2015 года).

Зыходзячы з гэтых лічбаў, зарплата Сечына ў год можа скласці без уліку прэмій і дадатковых выплат да 240 млн рублёў.

Памер гадавой прэміі прэзідэнта вызначаецца ў працэнтах ад гадавой грашовай узнагароды і складае 150%. Такім чынам, з улікам прэміі ў 360 мільёнаў рублёў Ігар Сечын можа атрымліваць да 600 млн рублёў у год (11,8 млн даляраў).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?