Карпарацыя Microsoft прадставіла ў аўторак, 6 кастрычніка, свой першы ноўтбук. Ён атрымаў назву Surface Book. У кампаніі запэўніваюць, што ён у два разы хутчэй канкурэнта ад Apple.

 

Дысплей прылады мае дыяганаль 13,5 цаляў 3000x2000 пікселяў. Экран таксама абаронены шклом Corning Gorilla Glass 4.

Ноўтбук можа быць абсталяваны аператыўнай памяццю да 16 гб. У ноўтбуку ўстаноўлены дзве камеры на 8 і 5 мегапікселяў.

Прылада, запэўніваюць у Microsoft зможа працаваць без падзарадкі да 12 гадзін.

Акрамя ноўтбука на прэзентацыі ў Нью-Ёрку кампанія паказала новы планшэтны камп'ютар і смартфон.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?