Кампанія Ubisoft выпусціла доўгачаканую гульню «Меч і Магія. Героі VII» (Might & Magic Heroes VII). Працяг культавай серыі пакрокавых стратэгій створаны эксклюзіўна для Windows PC студыяй Limbic Entertainment.
Гульня даступная ў стандартным лічбавым выданні, лічбавым дэлюкс выданні, эксклюзіўным выданні і калекцыйным выданні. Па сюжэце гульні, дзеянне «Меч і Магія. Героі VII» разгортваецца праз 10 гадоў пасля смерці імператрыцы Міў, якая прывяла да грамадзянскай вайны і змены кіруючай дынастыі Свяшчэннай Імперыі.
0
0
0
0
0
0