Сын Ігара Сечына Іван, які з сакавіка 2014 г. працуе ў «Роснефті», узнагароджаны за «шматгадовую сумленную працу» і «за вялікі ўклад у развіццё паліўна-энергетычнага комплексу». Указ аб узнагароджанні Сечына-малодшага медалём ордэна «За заслугі перад Айчынай» II ступені падпісаў прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін.

Іван Сечын працуе ў «Роснефті» першым намеснікам дырэктара дэпартамента сумесных праектаў на шэльфе. Паводле звестак «Коммерсанта», у нафтавую кампанію Сечын-малодшы перайшоў з Газпромбанка, дзе працаваў аналітыкам.

Як пісаў «Коммерсант», у «Роснефти» Сечын можа атрымліваць 300-600 тыс. расійскіх рублёў у месяц (на сёння 4,6 тыс. — 9,2 тыс. даляраў) плюс гадавы бонус да 100 працэнтаў ад заробку.

Іван Сечын нарадзіўся ў 1989 годзе. Ён скончыў эканамічны факультэт МДУ. Акрамя таго, сын Сечына вучыўся ў Маскоўскай школе эканомікі МДУ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?