У выніку атакі на вайсковы аэрадром у Кушчэўскай Краснадарскага краю, магчыма, пашкоджаныя самалёты

Атака дронаў па Краснадарскім краі пачалася каля трох раніцы і доўжылася паўтары гадзіны.

27.04.2024 / 10:31

Спачатку беспілотнікі атакавалі аэрадром, піша расійскае выданне Baza. Удар па аэрадроме наносілі больш за 10 БПЛА. У мясцовых чатах людзі пішуць, што на аэрадроме прагучалі выбухі.

Пасля каля 17 беспілотнікаў атакавалі нафтаперапрацоўчы завод каля пгт Ільінскі. У выніку атакі была пашкоджана ўстаноўка АТ-1, пачаўся пажар.

Яшчэ 12 беспілотнікаў атакавалі нафтазавод у Славянску-на-Кубані. Там у выніку магутнага выбуху была пашкоджана рэктыфікацыйная калона.

У Краснадарскім краі ў выніку атакі беспілотнікаў загарэўся НПЗ

Nashaniva.com