Беларусы па ўсім свеце правялі памятныя мерапрыемствы з нагоды чарнобыльскай гадавіны ФОТЫ

Сёння ў розных гарадах свету прадстаўнікі беларускай дыяспары правялі жалобныя мерапрыемствы, прысвечаныя 38-гадавіне аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Падчас гэтых мерапрыемстваў не былі забытыя і іншыя балючыя для беларусаў праблемы, перадусім палітычныя рэпрэсіі на радзіме.

26.04.2024 / 22:37

У памяць пра ахвяры аварыі на Чарнобыльскай АЭС Офіс Святланы Ціханоўскай ініцыяваў ускладанне кветак да помніка «Маці Чарнобыля» ў Вільні.

Разам з беларускай лідаркай памяць пра трагедыю ўшанавалі амбасадарка па асобых даручэннях Літвы па Беларусі, амбасадары Нарвегіі, Канады, Іспаніі, Ірландыі і Эстоніі, а таксама прадстаўнікі амбасадаў Польшчы, ЗША, Ізраіля і Украіны.

На мерапрыемстве прысутнічалі беларускія актывістыі, прадстаўнікі грамадскіх арганізацыяў, у тым ліку арганізацыі «Экадом», а таксама беларускія і літоўскія СМІ. 

У Варшаве беларусы выйшлі на традыцыйную акцыю «Чарнобыльскі шлях», каб ушанаваць памяць ахвяраў Чарнобыльскай катастрофы і патрабаваць вывядзення расійскай ядзернай зброі з тэрыторыі Беларусі.

Таксама розныя мерапрыемствы адбыліся і ў іншых гарадах.

Беласток

Фота: Радыё Свабода

Уроцлаў

Львоў

Фота: Вольная Беларусь

Фота: Вольная Беларусь

У віленскім Беларускім доме зладзілі чарнобыльскую выставу з малюнкам Марыны Золатавай 

Як выглядаюць адселеныя тэрыторыі праз 38 гадоў пасля аварыі на ЧАЭС ФОТЫ

Забруджаная спадчына Беларусі. Ці можна яе ўбачыць і наколькі гэта бяспечна?

Сёння дзень, які беларусам нельга, ні ў якім разе нельга забываць

Nashaniva.com