ЗША дазволілі пастаўку ў Беларусь медыцынскіх прылад
Бюро прамысловасці і бяспекі Міністэрства гандлю ЗША (BIS) у парадку ліцэнзійнага выключэння дазволіла пастаўляць гуманітарныя медыцынскія вырабы грамадзянам Беларусі, Расіі і на «часова акупаваныя тэрыторыі Украіны», паведаміў Дзярждэпартамент ЗША.
26.04.2024 / 18:43
Фота ілюстрацыйнае
У той жа час BIS захоўвае свае маштабныя абмежаванні на экспарт, рээкспарт або перадачу (унутры краіны) тавараў, якія могуць спрыяць «жорсткаму поўнамаштабнаму ўварванню Расіі ва Украіну».
Затое дазваляецца «экспарт, рээкспарт і перадача (унутры краіны) у Расію, Беларусь, часова акупаваны Крым і іншыя захопленыя РФ рэгіёны Украіны медыцынскіх прылад, іх частак і кампанентаў, прыналежнасцяў і прыстасаванняў, прызначаных выключна для выкарыстання ў медыцынскіх прыладах або з імі».
Дзярждэп ЗША заявіў, што Пакістан не раззлаваўся з-за новых санкцый супраць МЗКЦ
Ва Украіне арыштавалі маёмасць кампаніі, заснаванай падсанкцыйнымі беларусамі
У Еўропе прапануюць увесці новыя эканамічныя санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі