Для пенсіянераў з 1 мая запрацуюць дачныя зніжкі

З 1 мая беларускія пенсіянеры зноў змогуць атрымаць зніжкі на праезд у цягніках рэгіянальных ліній эканомкласа, то-бок у электрычках і дызелях. Пра гэта паведамілі ў прэс-цэнтры Беларускай чыгункі.

26.04.2024 / 16:37

Ільгота складзе 50% ад кошту квітка і будзе дзейнічаць у перыяд сезонных сельскагаспадарчых работ — да 31 кастрычніка.

Для куплі квітка са зніжкай у касе трэба будзе паказаць пенсійнае пасведчанне. Яно таксама павінна быць пры сабе падчас паездкі.

У Беларускай чыгунцы пры гэтым удакладнілі, што льгота не распаўсюджваецца на праезд у цягніках рэгіянальных ліній бізнэс-класа, а таксама міжрэгіянальных і гарадскіх ліній.

Падаражэе праезд у электрычках і цягніках

З 1 мая крыху падрасце бюджэт пражытачнага мінімуму

Беларус больш за год атрымліваў пенсію памерлага чалавека

Nashaniva.com