Навукоўцы высветлілі, чаму свет уступае ў шакаладны крызіс

Як піша выданне Sciencedaily, сусветны крызіс з вытворчасцю какавы, які ў перспектыве можа выклікаць тое, што шакалад стане раскошай, выкліканы казуркамі-шкоднікамі. Яны называюцца мучністымі чарвяцамі (таксама іх завуць «касматымі вошамі») і пераносяць небяспечны вірус, які заражае да 50% какававага ўраджаю.

26.04.2024 / 16:09

Какававыя плады на дрэве. Фота: Tananuphong Kummaru / vecteezy.com

У Гане, напрыклад, гэтай казуркай ужо было знішчана больш за 254 мільёны какава-дрэў. З-за вірусу сусветныя пастаўкі какава і, такім чынам, шакаладу знаходзяцца пад пагрозай.

Пестыцыды, якія выкарыстоўваюцца для барацьбы з чарвяцамі, аказаліся неэфектыўнымі. Існуе вакцына для дрэў, але яна занадта дарагая для мясцовых фермераў, да таго ж вакцынаваныя дрэвы даюць меншы ўраджай.

Мучністы чарвец. Фота: beztarakanov.ru

Цяпер навукоўцы працуюць над новай мадэллю пасадкі дрэў: вакцынаваныя дрэвы павінны служыць бар'ерам для невакцынаваных. Распрацаваныя дзве эксперыментальныя схемы, якія яшчэ трэба будзе праверыць у рэальных умовах.

Хутка шакалад стане раскошай? Какава-бабы за год падаражалі ў пяць разоў

Батончык «Зарядись» і маладзечанскі «Ракфорці». Якія беларускія прадукты можна купіць у крамах замест імпартных?

Беларусам прапанавалі ягады з Зімбабвэ па 80 рублёў за кілаграм

Nashaniva.com