Украіна вывела танкі Abrams з фронту з-за дронаў

Танкі аказаліся занадта ўразлівымі.

26.04.2024 / 09:29

Танк Abrams. Фота: laned.ru

Украінская армія вывела з фронту амерыканскія танкі Abrams M1A1 з-за расійскіх разведвальных і ўдарных дронаў, якімі цяпер кішыць паветраную прастору над полем бою. Танкі аказаліся занадта ўразлівымі перад дронамі, — піша агенцтва Associated Press (AP).

Аб вывадзе ўкраінцамі «Абрамсаў» з фронту журналістам на ўмовах ананімнасці распавялі два амерыканскіх ваенных чыноўніка, а намеснік старшыні Аб'яднанага камітэта начальнікаў штабоў ЗША ў інтэрв'ю сказаў, што амерыканскія і ўкраінскія вайскоўцы зараз разам думаюць, як прымяняць.

ЗША перадалі Украіне 31 танк «Абрамс» у студзені 2023 года. Тады планавалася, што гэтыя і іншыя перададзеныя саюзнікамі танкі дапамогуць украінскай арміі прарваць расейскія лініі абароны і адваяваць акупаваныя тэрыторыі.

Але з тых часоў сітуацыя моцна змянілася: паветра над лініяй фронта кішыць дронамі. «Няма адкрытай прасторы, праз якую можна проста праехаць, каб не баяцца быць заўважаным», — патлумачыў у чацьвер журналістам адзін з вайсковых чыноўнікаў.

Паводле яго слоў, пяць з 31 «Абрамсаў» ужо знішчаныя.

«Калі казаць пра тое, як змянілася тэхніка бою, масіраваная браня ў асяроддзі, насычаным беспілотнымі паветранымі апаратамі, можа быць пад пагрозай», — сказаў у інтэрв'ю AP намеснік старшыні Аб'яднанага камітэта начальнікаў штабоў узброеных сіл ЗША адмірал Крыстафер Грэйдзі.

«Мы будзем працаваць з нашымі ўкраінскімі партнёрамі і іншымі партнёрамі на месцы і дапаможам ім прадумаць, як прымяняць гэтую тэхніку ў такой абстаноўцы», — паабяцаў адмірал Грэйдзі.

Nashaniva.com