Жыхарка Крычава пасварылася з хлопцам і са злосці пабіла чужую машыну
Аўтамабіль трапіў ёй пад гарачую руку.
25.04.2024 / 15:57
Фота ілюстрацыйнае
Жыхарка Крычава пасля сваркі з хлопцам стала фігуранткай крымінальнай справы.
19-гадовая дзяўчына адпачывала са сваім хлопцам у кампаніі знаёмых у гаражы. Маладыя людзі выпівалі алкаголь. На фоне высокага градусу дзяўчына пасварылася са сваім хлопцам і сышла, паведамляе МУС.
Па дарозе ёй трапіўся «Фальксваген Пасат», які быў прыпаркаваны каля тратуара. Дзяўчына падышла да машыны і са злосці разбіла заднюю шыбу.
Відавочцы выклікалі міліцыю. Заведзеная крымінальная справа за хуліганства.
Падлеткі зладзілі бітву на Нямізе. Дваіх пастфактум затрымала міліцыя
У Гомелі хлопец патушыў снежкай Вечны агонь і атрымаў крымінальны артыкул