Байдэн падпісаў закон, які можа забараніць тыкток

Цяпер у кітайскай кампаніі ByteDance, якой належыць сацсетка, ёсць дзевяць месяцаў, каб прадаць тыкток. У адваротным выпадку платформу могуць заблакаваць у ЗША.

25.04.2024 / 13:02

Джо Байдэн. Фота: Chip Somodevilla / Getty Images

Джо Байдэн падпісаў законапраект, які можа прывесці да забароны ў ЗША сацыяльнай сеткі тыкток. Аднак ён сам працягнуў выкарыстоўваць гэтую платформу ў сваёй перадвыбарнай кампаніі, заўважае apnews.com.

Цяпер у кітайскай кампаніі ByteDance, якой належыць сацсетка, ёсць дзевяць месяцаў, каб прадаць тыкток. У адваротным выпадку платформу могуць заблакаваць у ЗША.

У сваю чаргу ўладальнікі сацыяльнай сеткі назвалі рашэнне амерыканскіх уладаў неканстытуцыйным і маюць намер аспрэчваць яго ў судзе.

У канцы сакавіка стала вядома, што канадскі мільянер Кевін О'Ліры збірае кансорцыум інвестараў для куплі тыктоку. На яго думку, прапанова, з якога можна пачынаць перамовы з ByteDance, стартуе з $20 млрд. стан самога О'Ліры ацэньваецца ў $400-500 млн.

У Белага дома няма афіцыйнага акаўнта ў тыктоку, паколькі Джо Байдэн забараніў гэта дадатак на большасці ўрадавых устаноў у снежні 2022 года. Але перадвыбарчы штаб Байдэна далучыўся да сацсеткі ў ноч перад Супербоўлам 2024 года, бо кіраўнік дзяржавы не даў традыцыйнае тэлеінтэрв'ю ў гульнявы дзень, распаўсюдзіўшы замест гэтага палітычныя пасланні з дапамогай кітайскай платформы.

На дадзены момант у ЗША ў TikTok каля 170 млн падпісчыкаў. У мінулым годзе гэтая сацсетка стала першым у свеце неігравым дадаткам з прыбыткам больш за $10 млрд.

Nashaniva.com