Якая маёмасць ёсць у Косінца? Дом у Драздах, кватэра на Гвардзейскай… І чатыры ствалы

Расказваем, што нажыў сабе намеснік Лукашэнкі па Усебеларускім народным сходзе.

25.04.2024 / 17:38

Аляксандр Косінец

Намеснік старшыні Усебеларускага народнага схода Аляксандр Косінец упершыню перабраўся ў Мінск у 2005 годзе, калі стаў віцэ-прэм'ерам па сацыяльных пытаннях. Кватэру ў Віцебску на вуліцы Міра ён пакінуў свайму сыну Уладзіміру. 

У сталіцы сям'я Косінцаў пабудавала трохпакаёўку ў доме для работнікаў «Атланта» на вуліцы Гвардзейскай, 1. Плошча кватэры — 120 м2.

Вуліца Гвардзейская — даволі элітнае месца ў цэнтры горада, непадалёку ад стэлы «Горад-герой Мінск».

У канцы 2000-х Косінцам далі і зямлю для будаўніцтва ў Драздах. Там ім дастаўся участак на вуліцы Дароўскай. Катэдж плошчай 442 м2 дабудавалі ў канцы 2010 года. Ім сталі валодаць у роўных долях бацька і сын — Аляксандр і Уладзімір Косінцы. 

Катэдж Косінца ў Драздах

«Белпол» падказаў, што на Аляксандра Косінца зарэгістраваныя ажно чатыры адзінкі зброі.

Якія ствалы трымае ў сябе намеснік Лукашэнкі па Усебеларускім народным сходзе?

На чыноўніка не зарэгістраваны ніводзін аўтамабіль, а вось ва ўласнасці яго сына ёсць дзевяцігадовая Audi Allroad.

Audi Allroad 2015. Ілюстрацыйнае фота edmunds.com

«Ды ён усіх закалупаў!» Упершыню ў Лукашэнкі з'явіўся намеснік. Хто ён — Аляксандр Косінец?

Нерухомасць у казырных лакацыях, аўто мяняюць як пальчаткі. Што з маёмасцю ў Ірыны Абельскай і яе сына?

Стала вядома, якімі аўтамабілямі валодаюць Качанава і сем'і яе дзвюх дачок

Nashaniva.com