Ва ўкраінскім Дняпры 19-гадовая мама прадала за мільён грыўняў свайго сына

Дзяўчына вырашыла пазбавіцца ад сына, бо ён перашкаджаў «уладкоўваць асабістае жыццё».

24.04.2024 / 16:08

На атрыманыя грошы яна планавала адкрыць бізнэс, піша «Новое ізданіе» са спасылкай на мясцовую паліцыю.

Дзяўчына прадала сына за мільён грыўняў (25 тысяч даляраў).

Дзяўчыну затрымалі падчас перадачы дзіцяці. Цяпер яе чакае абранне меры стрымання і суд.

Nashaniva.com