Шэсць чалавек атрымалі траўмы ў аварыі маршруткі і Hyundai у Магілёве

Сёння раніцай у Магілёве сутыкнуліся аўтамабілі Hyundai і Volkswagen (маршрутнае таксі). Як паведамляе ДАІ, аварыя здарылася каля 7:55 на праспекце Дзімітрава.

24.04.2024 / 13:29

У выніку ёсць пацярпелыя і ў Hyundai, і ў маршрутцы. Паводле звестак ДАІ, 34-гадовага кіроўцу Hyundai з траўмамі шпіталізавалі. На кадрах, якія распаўсюдзіла ДАІ, відаць, што ўдар прыйшоўся акурат на левую частку легкавіка, высыпалася Шкло.

Кіроўцу і чацвярым пасажырам маршруткі аказана меддапамога, пасля чаго яны адпушчаныя дадому. Па факце аварыі праводзіцца праверка.

Nashaniva.com