Беларусь распрацоўвае лазерную зброю

Сцвярджаюць, што ўжо ёсць напрацоўкі.

24.04.2024 / 14:29

Фота: Мінабароны

У Беларусі вядзецца распрацоўка лазернай зброі. Пра гэта распавёў намеснік начальніка Генштаба па навуковай працы Віктар Тумар.

У Доме афіцэраў у Мінску праходзіць выстава навуковых дасягненняў беларускага ваенпрама. Тумар заявіў, што Беларусь арыентуецца на стварэнне выключна сваёй зброі і ўжо з'яўляецца адным з лідараў у радыёэлектроннай барацьбе.

«Таксама ў нас маюцца распрацоўкі па лазернай зброі. Мы ідзем непасрэдна да зброі, заснаванай на новых фізічных прынцыпах», — распавёў палкоўнік.

Акрамя таго, на выставе прадставілі «пэўныя фаліянты, якія распавядаюць праўду пра гісторыю Беларусі». Сярод іх можна заўважыць выданні з назвамі «узмацненне ваеннай небяспекі і задачы камуністаў» і «Чырвоная армія і яе задачы».

Nashaniva.com