Намесніка начальніка Акадэміі МУС паставілі намеснікам старшыні ЦВК

Намеснікам старшыні ЦВК Беларусі абраны Аляксей Башан, піша канал ЦВК.

24.04.2024 / 11:55

Башан — палкоўнік міліцыі, кандыдат юрыдычных навук, прафесар. Яго кандыдатуру ў ЦВК рэкамендавалі прэзідыумы Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў і Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта.

19 красавіка стала вядома, што першы намеснік начальніка Акадэміі МУС Аляксей Башан прызначаны Лукашэнкам членам Цэнтральнай выбарчай камісіі.

Па законе, на прафесійнай аснове ў ЦВК працуюць толькі старшыня і сакратар. Астатнія члены камісіі працуюць на грамадскіх пачатках.

«У нас свае традыцыі выбараў, якія спрабавалі вытручваць, досвед з часоў Полацкага княства» — ЦВК

Дэпутатамі мясцовых саветаў сталі 15 грамадзян Расіі

Камуніст, даносчык са стажам, пакрыўджаны на БТ — што за блогер Жан Содзель, які набраў папулярнасці на плётках пра рускі шоубізнэс

Nashaniva.com