Сем беларусаў шпіталізавалі пасля аварыі з аўтобусам у Польшчы

Астатнія чакаюць іншага аўтобуса.

24.04.2024 / 10:59

Скрыншот відэа: Tygodnik Siedlecki

Сем беларусаў патрапілі ў бальніцу пасля аварыі з аўтобусам недалёка ад польскага Седльцэ. Яны атрымалі лёгкія траўмы.

«У выніку аварыі ў Польшчы ў раёне горада Седльцэ 7 з 14 беларусаў, якія знаходзіліся ў аўтобусе, дастаўленыя ў шпіталь з лёгкімі траўмамі, яшчэ 7 чалавек чакаюць іншага аўтобуса для працягу руху па маршруце», — цытуе БелТА паведамленне МЗС.

Раніцай 24 красавіка аўтобус, у якім знаходзіліся 15 чалавек, з'ехаў у кювет і ўрэзаўся ў дрэва. Жыццям пацярпелых нічога не пагражае.

BMW вылецеў з МКАД і перакуліўся ФОТАФАКТ

Кіроўца заснуў і ўрэзаўся ў дрэва на МКАД

На Палессі згарэла гняздо буслоў

Nashaniva.com