Сёння грамадскі транспарт не спыняецца ля Палаца Рэспублікі

У Палацы Рэспублікі сёння пачнецца пасяджэнне Усебеларускага народнага сходу.

24.04.2024 / 08:43

У сталіцы грамадскі гарадскі транспарт не будзе ажыццяўляць пасадку і высадку пасажыраў на прыпынку каля Палаца Рэспублікі, паведамілі ў афіцыйным Telegram-канале «Мінсктранса».

«З 08:00 скасаванае выкананне прыпыначнага пункта «станцыя метро Кастрычніцкая» з боку Палаца рэспублікі», — гаворыцца ў паведамленні.

У Палацы Рэспублікі сёння пачнецца пасяджэнне Усебеларускага народнага сходу.

Чакаецца, што ў сераду будзе зацверджаны парадак сходу, абраныя яго працоўныя органы, прэзідыум і старшыня. Запланаваны выступ Аляксандра Лукашэнкі.

Сход працягнецца ў чацвер, тады плануецца зацвердзіць канцэпцыю нацыянальнай бяспекі і ваенную дактрыну Беларусі.

Ахоўваць Усебеларускі народны сход будуць тры тысячы сілавікоў

Каго вылучылі ў прэзідыум «Усебеларускага народнага сходу»

Дэлегатамі «Усенароднага беларускага сходу» будуць 1162 чалавекі

Nashaniva.com