У Пінскім раёне сутыкнуліся чатыры легкавікі, ёсць ахвяры

Аварыя адбылася 23 красавіка каля 19.00 на 99-м км аўтадарогі Р6 Івацэвічы — Пінск — Столін у Пінскім раёне. Два чалавекі загінулі, паведамляе МУС.

23.04.2024 / 21:59

Паводле папярэдняй інфармацыі, 61-гадовы кіроўца Audi здзейсніў спадарожнае сутыкненне з Renault Megane, пасля чаго выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе сутыкнуўся таксама з аўтамабілямі Renault Grand Scenic і Volkswagen.

У выніку ДТЗ загінулі 78-гадовы кіроўца і 69-гадовая пасажырка Volkswagen загінулі. Кіроўцу Audi шпіталізавалі ў цяжкім стане.

BMW вылецеў з МКАД і перакуліўся ФОТАФАКТ

Смяротнае ДТЗ у Бярэзінскім раёне: сутыкнуліся легкавік і трактар

Кіроўца заснуў і ўрэзаўся ў дрэва на МКАД

Nashaniva.com