Смяротнае ДТЗ у Бярэзінскім раёне: сутыкнуліся легкавік і трактар

Паводле папярэдняй інфармацыі, 20 красавіка ў Бярэзінскім раёне каля 14:40 на 51 км аўтадарогі Р-67 «Барысаў — Бярэзіна — Бабруйск» вадзіцель 1970 года нараджэння, рухаючыся на аўтамабілі Renault Grand Scenic у напрамку Бабруйска, выехаў на паласу сустрэчнага руху і ўрэзаўся ў трактар BELARUS. Пра гэта паведамляе «Мінская праўда».

21.04.2024 / 09:32

Вадзіцель Renault з траўмамі дастаўлены ў рэанімацыйнае аддзяленне бальніцы, дзе праз некаторы час памёр.

 Папярэдне прычынай ДТЗ магло стаць дрэннае самаадчуванне вадзіцеля, бо па медыцынскіх паказаннях ён пакутаваў на сардэчна-сасудзістыя захворванні. Па факце здарэння праводзіцца праверка.

Кіроўца заснуў і ўрэзаўся ў дрэва на МКАД

У Гомелі тралейбус сутыкнуўся з маршруткай — пацярпелі тры чалавекі

На Палессі згарэла гняздо буслоў

Nashaniva.com