Андрэй Дзмітрыеў: Пакуль не веру, што я на волі

Дзмітрыеў вельмі задаволены, што скончыўся ягоны тэрмін зняволення, адчувае сябе нармальна і «перадае прывітанне ўсім сябрам і знаёмым людзям, якія за яго перажывалі».

20.04.2024 / 14:19

Андрэй Дзмітрыеў у ліпені 2020 года каля ЦВК. Фота: Наша Ніва

20 красавіка з папраўчай калоніі №3 пад Віцебскам выйшаў на волю былы кандыдат у прэзідэнты Беларусі Андрэй Дзмітрыеў. Пра вызваленне Дзмітрыева Радыё Свабода паведаміў ягоны сябар, які цяпер знаходзіцца за мяжой.

 Андрэй Дзмітрыеў вельмі задаволены, што скончыўся ягоны тэрмін зняволення, адчувае сябе нармальна і «перадае прывітанне ўсім сябрам і знаёмым людзям, якія за яго перажывалі».

Ад каментароў Андрэй Дзмітрыеў пакуль адмаўляецца. Ён толькі сказаў, што «пакуль не верыць ў тое, што ўжо на волі».

«Тыдзень дакладна ні з кім размаўляць не будзе, хоча прыйсці ў сябе. Пра апошнія месяцы ў калёніі распавядаў, што зьмяніў прафесію, замест ачысткі дратоў збіраў зэдлікі ды іншую простую мэблю. У вольны час чытаў, наведваў спартовую пляцоўку, пры магчымасці хадзіў у храм. Ні на што не скардзіўся», — распавёў сябар Дзмітрыева.

Палітык цалкам адбыў прызначаны яму тэрмін зняволення.

Сёння меркаваная дата вызвалення Андрэя Дзмітрыева. Ён адседзеў прысуджаныя яму паўтара года

«Нядаўна прабег 10 кіламетраў за 40 хвілін». Андрэй Дзмітрыеў працаваў у калоніі на ачыстцы дроту

Nashaniva.com