Беларускага бізнэсоўца ў ЗША прысудзілі да 21 месяца турмы за абыход санкцый

Таксама ён павінен вярнуць 4,7 мільёна даляраў, атрыманыя незаконным шляхам.

19.04.2024 / 22:14

Мінюст ЗША. Фота: justice.gov

Беларускага бізнэсоўца ў ЗША прысудзілі да 21 месяца турмы за абыход санкцый, піша Reform.news са спасылкай на Мінюст ЗША.

Амерыканскі суд прысудзіў беларускага бізнэсоўца Сяргея Карпушкіна да 21 месяца пазбаўлення волі за ўдзел у схеме абыходу санкцый.

Таксама ён павінен вярнуць 4,7 млн даляраў, атрыманыя незаконным шляхам, паведамляе Мінюст ЗША.

Раней Карпушкін заключыў угоду са следствам.

Nashaniva.com