Мінздароўя дазволіла продаж папулярных у народзе гарбатаў

Выяўленыя ў пачатку месяца недахопы былі выпраўленыя.

19.04.2024 / 19:07

Ілюстрацыйнае фота: tea-terra.ru

Міністэрства аховы здароўя інфармуе, што ад сёння адменена ўведзеная пастановай намесніка міністра — галоўнага дзяржаўнага санітарнага доктара Беларусі ад 1 красавіка часовая санітарная мера па забароне ўвозу і продажу на тэрыторыі краіны прадукцыі вытворчасці ТАА «Арымі».

Паведамляецца, што рашэнне прынята на падставе прадстаўленых ТАА «Арымі» доказаў, якія пацвярджаюць пералік і эфектыўнасць праведзеных карэктуючых мерапрыемстваў, стабільнасць працэсаў вытворчасці, захоўвання, транспарціроўкі прадукцыі, а таксама дзейснасці сістэмы кантролю бяспекі ды інш.

Раней было заяўлена, што чорная гарбата марак «Прынцэса Кандзі» і «Прынцэса Гіта» не адпавядае тэхрэгламенту Мытнага саюза па паказчыках бяспекі. У прыватнасці, у прадукцыі выявілі перавышэнне дапушчальнага ўзроўню цвілі.

Пастановай намесніка міністра аховы здароўя — галоўнага санітарнага доктара ад 1 красавіка была накладзеная забарона на продаж гэтай гарбаты на тэрыторыі Беларусі.

Мінздароўя можа зняць забарону на продаж у Беларусі папулярнай гарбаты

Nashaniva.com