Сёлета цэнтралізаваны экзамен па кітайскай мове ў Мінску будзе здаваць толькі адзін чалавек

11 клас у сталіцы заканчаюць больш за 12 тысяч дзяцей. Адна з асаблівасцяў гэтага года — некалькі іншыя тэрміны здачы ЦЭ.

19.04.2024 / 16:38

Ілюстрацыйнае фота учісьучісь.рф

Навучальны год для выпускнікоў 11-х класаў заканчваецца 25 мая. І ўжо 27 — га іх чакае першае выпрабаванне-цэнтралізаваны экзамен па прадмеце па выбары, 30-га — па рускай або беларускай мове, пішуць Мінск-навіны.

— Усяго для ўдзелу ў ЦЭ зарэгістравалася больш за 12 380 мінскіх навучэнцаў. З іх рускую мову напішуць 10 800 хлопцаў, астатнія спыніліся на беларускай.

У якасці другога прадмета на цэнтралізаваным экзамене выбралі матэматыку 4 775 хлопчыкаў і дзяўчынак, грамадазнаўства — 1 800, біялогію — 1 600. Менш за ўсё ахвотных напісаць кітайскую мову — 1 чалавек.

Звестак па Мінску ў мінулым годзе няма, але ў 2023 годзе па краіне кітайскую мову здавалі 22 школьнікі, прычым двое набралі па 100 балаў.

Але для паступлення ў ВНУ многім абітурыентам спатрэбяцца яшчэ і сертыфікаты ЦТ. Гэтыя выпрабаванні пройдуць 3 і 6 чэрвеня.

Мінадукацыі вызначыла даты цэнтралізаванага тэсціравання

Запусцілі спецыяльны сайт для абітурыентаў

Nashaniva.com