Гродзенская журналістка і віцебская доктарка. Расказваем пра самых маладых дэлегатак Усебеларускага сходу

У працы хурала прыме ўдзел 1162 дэлегаты. Звярнулі ўвагу на самых маладых з іх.

19.04.2024 / 14:25

Настасся Кісель і Лізавета Іванова.

Першую дзяўчыну клічуць Настасся Кісель. Ёй 19 гадоў, вучыцца на журналістку на другім курсе Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы. Апошнюю практыку яна праходзіла на СТБ.

Летась Настасся стала «Студэнткай года Беларусі» і выйграла конкурс «Гродзенчанка-2023». Агулам яна класічная «актывістка» — удзельнічае ва ўсіх магчымых конкурсах.

Другая дзяўчына — Лізавета Іванова. Ёй 19 будзе сёлета, яна з Віцебскага раёна. Вучыцца ў Віцебскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце.

Лізавета Іванова. Фота з яе старонкі Укантакце

Лізавета з дзяцінства займаецца навукай. У 2022-м годзе яна разам з настаўніцай інфарматыкі прыдумала праект пяльчаткі, якая дапаможа глухім людзям нармальна стасавацца з іншымі. За гэта атрымала дыплом на конкурсе «100 ідэяў для Беларусі» і званне «Чалавек года Прыдзвіння — 2022». Удзельнічала яна і ў Еўразійскай патэнтнай універсіядзе «Погляд у будучыню».

Чытайце таксама:

Хітрыя чыноўнікі хацелі знайсці сінекуру ў прэзідыуме УНС. Але ўсё пайшло не так

Nashaniva.com