Зорку «Што? Дзе? Калі?» Фёдара Шведава асудзілі да 3,5 гадоў калоніі

У Гродзенскім абласным судзе 19 красавіка агучылі прысуд 48-гадоваму Фёдару Шведаву. Яго абвінавацілі паводле арт. 361-2 Крымінальнага кодэкса (фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фармавання). Суддзя Віталь Кулеш прызначыў Фёдару тры з паловай гады пазбаўлення волі, піша «Вясна». 

19.04.2024 / 13:59

 к паведамлялі прапагандысты, мужчына заданаціў 52 рублі 88 капеек ініцыятыве «Честные люди», ініцыятыве «Беларуская Рада культуры» 26 рублёў 7 капеек, і яшчэ 26 рублёў 20 капеек — фонду By_Help. 

На судзе Шведаў віну прызнаў часткова. Ён растлумачыў, што «не меў намеру на прадастаўленне грашовых сродкаў экстрэмісцкім фармаванням, а грошы пераводзіў у дабрачынных мэтах для аказання дапамогі ў аплаце штрафаў, паслуг адвакатаў, медыкаментаў людзям, якія ўдзельнічалі ў пратэсных акцыях».

Nashaniva.com