Дзяўчынкі з Беларусі і Украіны разбурылі пчальнік Музея каралеўскага палаца ў Варшаве

Дзяўчынкі-падлеткі з Беларусі і Украіны разбурылі пчальнік на тэрыторыі Музея палаца караля Яна III у варшаўскім Вілянуве. Аб злачынстве паведамілі ў паліцыі польскай сталіцы, піша «Мост».

19.04.2024 / 13:17

 Азнаямленне з абвінавачаннем. Фота: паліцыя Варшавы

Разбураныя вуллі падчас абходу знайшоў супрацоўнік музея. Пяць вулляў апынуліся спустошаны, рамкі — паламаныя, а пчаліныя семʼі загінулі. З 20 пчаліных семʼяў, якія жылі на тэрыторыі музея, загінулі тры, стан астатніх правяраюць. 

Аб здарэнні паведамілі паліцыі.

Афіцэры вывучылі доказы. Высветлілася, што злачынцы ўзялі вогнетушыцелі і разбілі імі вуллі. 

«Гэтае месца, дзе праводзяцца адукацыйныя заняткі і курсы пчалярства, а мёд з пчальніка выкарыстоўваўся для кулінарных майстар-класаў, якія праводзяцца ў нашым музеі. Пчолы аказваюць вялікі ўплыў на экасістэму і на наша жыццё. Мы не можам апісаць, якая шкода была нанесена гэтым актам вандалізму», — напісалі супрацоўнікі музея ў фэйсбуку. 

Разбураны вулей. Фота: Музей палаца караля Яна III у Вілянуве

Падчас расследаванняў высветлілася, што вуллі разбурылі дзяўчынкі-падлеткі. Абедзвюм па 13 год. Адна з іх аказалася грамадзянкай Беларусі, другая — Украіны. Іх затрымалі і дапыталі. Свае паводзіны дзяўчынкі растлумачылі тым, што ім захацелася пакаштаваць мёду. 

Падлеткам прадʼявілі абвінавачанні ў знішчэнні маёмасці і парушэнні закона аб ахове жывёл. Іх далейшы лёс вырашыць суд па сямейных справах.

Акторка Крысціна Дробыш: Вытрымала ў эміграцыі месяц і вярнулася ў Мінск. Але вытрымала ў ім толькі месяц

Польскія чыноўнікі маглі перадаць звесткі пра беларусаў у амбасаду Беларусі. У чым прычына?

У Варшаве ўручылі першую беларускую музычную прэмію ў эміграцыі

Nashaniva.com