Колькасць загінулых у Чарнігаве ў выніку расійскага ўдару вырасла да 18 чалавек

77 чалавек параненыя.

18.04.2024 / 09:11

Фота: Дзяржаўная служба па надзвычайных сітуацыях

Колькасць загінулых у Чарнігаве ўзрасла да 18 чалавек. 77 чалавек, у тым ліку 4 дзяцей паранены, паведамляе МУС Украіны.

«Аварыйна-выратавальныя працы працягваюцца. Разабрана больш за 70% разбуранай часткі будынка», — піша ведамства.

Расейскія войскі раніцай 17 красавіка ўдарылі па Чарнігаве трыма ракетамі, паведаміў кіраўнік абласной адміністрацыі Вячаслаў Чавус.

В.а. мэра Чарнігава Аляксандр Ламака паведаміў аб «прылёце» па аб'екце сацыяльнай інфраструктуры. Першапачаткова паведамлялася пра чатырох загінулых.

Nashaniva.com