У Крыме прагрымелі выбухі на вайсковым аэрадроме «Джанкой»

Пасля выбухаў на ваенным аэрадроме адбыўся маштабны пажар.

17.04.2024 / 07:14

Скрыншот відэа

У ноч на сераду ў акупаваным Крыме прагрымелі выбухі ў горадзе Джанкой у раёне ваеннага аэрадрома. Паводле інфармацыі мясцовых жыхароў, выбухі прагрымелі да абвяшчэння паветранай трывогі, піша «Украінская праўда».

Як бачна на відэа, пасля выбухаў на ваенным аэрадроме адбыўся маштабны пажар.

У ніч на середу в окупованому Криму пролунали вибухи в місті Джанкой в районі військового аеродрому. pic.twitter.com/iqJHJPFnt2

— Українська правда ✌️ (@ukrpravda_news) April 17, 2024

«Джанкой» — дзеючы дзяржаўны аэрадром у акупаваным Крыме. Там дыслакуецца 39-ы верталётны полк 27-й змяшанай авіяцыйнай дывізіі 4-га камандавання ВПС і спа Паўднёвай ваеннай акругі. Таксама тры авіяцыйныя эскадрыллі на Мі-8, Мі-35 м, Мі-28, Ка-52.

Акрамя гэтага ў «Джанкое» дыслакуюцца верталёты памежнай службы ФСБ РФ.

Nashaniva.com