Мінабароны Расіі расказала пра перахоп украінскаага паветранага шара, які меўся здзейсеніць тэракт

Аб пацярпелых і разбурэннях не паведамляецца.

16.04.2024 / 10:41

Ілюстрацыйнае фота: md.all.biz

Ведамства расказала, што спыніла спробу ўкраінскай арміі «здзейсніць тэрарыстычны напад з ужываннем малапамернага паветранага шара (МПШ) па аб'ектах на тэрыторыі Расіі». Аб пацярпелых і разбурэннях не паведамляецца.

Таксама Мінабароны Расіі паведаміла, што над Белгарадскай вобласцю збіты тры беспілотнікі, якія таксама прадстаўлялі тэрарыстычную пагрозу з боку Украіны. Аб пацярпелых і разбурэннях таксама не паведамляецца.

Пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну расійскія рэгіёны рэгулярна падвяргаюцца абстрэлам і атакам беспілотнікаў.

Мінабароны Расіі дае справаздачу аб «спыненні» ўкраінскіх нападаў і паведамляе аб збітых ракетах і дронах над тэрыторыяй Расіі.

Ёсць разбурэнні і ахвяры. У большасці выпадкаў Кіеў гэтыя паведамленні не каментуе.

Nashaniva.com