Беларусь і Расія дамовіліся пра распрацоўку сумеснага самалёта

Дамову аб распрацоўцы шматмэтавага двухматорнага самалёта «Асвей» падпісалі віцэ-прэм'еры Беларусі і Расіі Пятро Пархомчык і Дзяніс Мантураў. Яго плануюць вырабляць на прадпрыемствах Беларусі.

15.04.2024 / 23:02

Кіраўнік расійскага ўрада Міхаіл Мішусцін перад падпісаннем пагаднення заявіў, што сумесная вытворчасць самалёта дапаможа паглыбіць інтэграцыю Беларусі і Расіі, паведамілі «РИА Новости».

Пра стварэнне сумеснага самалёта «Асвея» загаварылі ў лютым. Тады паведамлялася, што тэхналагічны працэс распрацоўкі самалёта пачаўся на беларускіх і растйскіх прадпрыемствах. Мяркуецца, што двухматорны шматмэтавы борт на 19 пасадачных месцаў будзе вырабляцца з нуля ў Беларусі.

Паводле планаў, да 2026 года плануецца выпусціць два самалёты, да 2030-га — 85-100 самалётаў. Камерцыйную эксплуатацыю бартоў збіраюцца пачаць у 2028 годзе.

Другога шанцу ні Украіне, ні Беларусі Пуцін не пакіне. Што чакае акупаваныя тэрыторыі, калі Кіеву не ўдасца іх адбіць

Пасол Дзмітрый Круты прапануе караць прадпрыемствы, якія недастаткова экспартуюць у Расію

Пасол Беларусі ў Расіі назваў абсурдам меркаванне пра страту суверэнітэту з-за інтэграцыі з Расіяй

Nashaniva.com