У Беларусі забаранілі папулярную дзіцячую вопратку

Дзяржстандарт прызнаў яе небяспечнай.

15.04.2024 / 14:36

Фота: danger.gskp.by.

У Беларусі забаранілі прадаваць дзіцячую вопратку папулярнага турэцкага брэнда LC WAIKIKI. Дзяржстандарт знайшоў мноства парушэнняў у вырабах.

Пад забарону трапілі бодзі, камбінезоны для нованароджаных, кашулі, талстоўцы і штаны для дашкольнікаў і школьнікаў, а таксама заплечнікі, паведамляе Tochka.

Спецыялісты Дзяржстандарту прыйшлі да высновы, што ў вопратцы для нованароджаных злучальныя швы з абмётваннем на адваротны бок, хоць па правілах, яны павінны быць на адным баку, каб не раздражняць скуру немаўлятаў.

У адзенні для дашкольнікаў і школьнікаў не былі выкананыя паказчыкі гіграскапічнасці і паветрапранікальнасці — яны ніжэйшыя, чым неабходна.

У школьных партфелях брэнда адсутнічаюць святлоадбівальныя элементы, якія абавязковыя для такой прадукцыі.

Nashaniva.com