Дзе паставілі камеры, якія адсочваюць наяўнасць тэхагляду АДРАСЫ

Іх пакуль няшмат, але абяцаюць у бліжэйшы час сетку пашырыць.

13.04.2024 / 21:07

Інфармацыя пра тое, што ў Беларусі будуць правяраць наяўнасць тэхагляду з дапамогай дарожных камер, з'явілася даўно, аднак было невядома, дзе іх усталююць.

Сёння кампанія «Бяспечныя дарогі Беларусі» прадставіла ў сябе на сайце карту з месцам размяшчэння камер, якія адсочваюць наяўнасць тэхагляду, піша «Точка.бай».

Скрыншот: кампаніі «Бяспечныя дарогі Беларусі»

Для праверкі «допуску» выкарыстоўваюцца стацыянарныя і мабільныя датчыкі кантролю хуткасці. Пакуль яны ўсталяваны ў Мінску і яго ваколіцах. Усяго ўжо працуе шэсць камер.

Вось іх месца размяшчэння:

Акрамя таго, раней стала вядома, што наяўнасць тэхагляду будуць фіксаваць камеры ў дварах, на запраўках і скрыжаваннях. Для гэтага ўжо распрацоўваюць спецыяльнае праграмнае забеспячэнне, распавёў дырэктар РУП «Белтэхагляд» Юрый Лянчэўскі.

Паводле яго слоў, гэтая сістэма павінна зарабіць да 2025 года.

Nashaniva.com