Праходзіць выпрабаванні першы беларускі беспілотны трактар

Першы ў Беларусі беспілотны трактар перадалі для навуковых даследаванняў у Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт, паведаміла прэс-служба Міністэрства адукацыі.

10.04.2024 / 15:46

«Інавацыйная распрацоўка Мінскага трактарнага завода перададзена для правядзення навуковых даследаванняў, што будзе спрыяць павышэнню якасці і эфектыўнасці падрыхтоўкі кадраў для АПК у рамках рэалізацыі канцэпцыі «Індустрыя 4.0», — гаворыцца ў паведамленні.

«Мяркуецца, што распрацоўка праграмнага забеспячэння для распазнання рухомых і нерухомых аб'ектаў пры выкананні сельскагаспадарчых работ стане адной з першых практычных задач, якая будзе вырашана ў цэнтры кампетэнцый «Прамысловая робататэхніка і лічбавай інжынірынг», — дадалі ў міністэрстве.

Чытайце таксама:

МТЗ пачаў выпуск ляснога трактара. Паглядзіце, як ён выглядае

МТЗ паказаў трактар «Беларус» пасля рэбрэндынгу. Што змянілася?

Канец гісторыі. Трактары на МТЗ перастануць фарбаваць у сіні колер

Nashaniva.com