Пасол РФ Грызлоў: Беларусь зможа вырабляць самалёты «Байкал» і «Ладага»

Пасол Расійскай Федэрацыі Барыс Грызлоў сказаў тэлеканалу ОНТ, што неўзабаве ў Беларусі змогуць вырабляць унутрырэгіянальныя самалёты «Байкал» і «Ладага».

08.04.2024 / 10:28

 

Паводле яго слоў, пытанне авіябудавання ў Беларусі і Расіі абмяркоўваецца: 

— 407-ы мінскі завод грамадзянскай авіяцыі, 558-ы авіярамонтны завод у Баранавічах — яны атрымаюць заказы на выраб вузлоў расійскіх самалётаў — Ту-214, Іл-96, МС-21. Магчыма, атрымаецца ўжо і вытворчасць канчатковых вырабаў, гэта значыць гэта самалёт «Байкал» і «Ладага» — ўнутрырэгіянальныя невялікія самалёты. Так што развіццё ідзе поўным ходам, — сказаў ён.

Чытайце таксама:

У Гродне ўрачыста адкрылі «Рускі дом»

У школах ужо выкарыстоўваюць адзіны падручнік па гісторыі Беларусі і Расіі

Беларусь і Расія стварылі камісію для «абароны гістарычнай праўды»

Nashaniva.com