Украінскі пажарны плача на месцы гібелі свайго бацькі-выратавальніка відэа ВІДЭА

Сумная гісторыя з Харкава

05.04.2024 / 14:40

У выніку расійскай атакі па Харкаве 4 красавіка загінулі трое ратавальнікаў. Яны прыбылі на месца для ліквідацыі наступстваў першага ўдару і выратавання людзей — у гэты момант расійскія войскі нанеслі яшчэ адзін удар.

@nnmediareport Украинский пожарный плачет на месте гибели своего отца #мчс #спасатель #спасатели #сынпапа #отцыидети #родители #горе ♬ Black Blade (Instrumental) - Two Steps from Hell

Сярод загінулых быў 52-гадовы Уладзіслаў Логінаў. Яго сын Уладзімір пайшоў па слядах бацькі і стаў выратавальнікам. У тую ноч Логінавы працавалі ў суседніх дамах. Неўзабаве Уладзімір пачуў выбух і зразумеў, што ўдар прыйшоўся па аб'екце, дзе ратаваў людзей яго бацька.

Уладзімір адразу ж пабег на месца выбуху і даведаўся пра гібель бацькі.

Nashaniva.com