Кіраўнік аднаго з раёнаў Гомеля і яго намесніца атрымалі па 3 гады калоніі за перавышэнне ўлады — мінімальна магчымы тэрмін

Кіраўнік Чыгуначнага раёна Аляксандр Сівакоў і яго намесніца па эканамічных пытаннях Наталля Жук былі затрыманыя ў пачатку 2023 года проста на рабочых месцах.

29.03.2024 / 10:37

Аляксандр Сівакоў

Чыноўнікам інкрымінавалі перавышэнне ўлады ці службовых паўнамоцтваў (ч. 3 арт. 426 КК). Па гэтым артыкуле можна атрымаць ад 3 да 10 гадоў зняволення.

Як стала вядома, Сівакоў і Жук атрымалі мінімальна магчымыя тэрміны. Ім прысудзілі па 3 гады зняволення.

Аляксандр Сівакоў узначальваў адміністрацыю Чыгуначнага раёна Гомеля ў 2019-2023. Перад тым ў 2010-2017 кіраваў дзяржаўным прадпрыемствам па ўтрыманні дарог «ГарСАП». Быў дэпутатам Гомельскага гарадскога савета дэпутатаў, а таксама членам выбарчых камісій.

Наталля Жук

Чытайце таксама:

У Брэсце затрымлівалі і экс-мэра Рагачука, і абласнога кіраўніка Шулейку

Вынесены прысуд кіраўніку гомельскага Белінвестбанка, якога адначасова судзілі за палітыку, карупцыю і наркотыкі

Некуды знік дырэктар Рагачоўскага малочнакансервавага камбіната. Гэта супала з арыштамі па «малочнай» справе 

Чым адметная «Бабушкина крынка», кіраўніка якой затрымалі за карупцыю

Пайшоў пад суд дырэктар яшчэ аднаго дзяржаўнага прадпрыемства

Nashaniva.com