Целаахоўнік Лукашэнкі ўзначаліў прыватную ахоўную кампанію «Гардсэрвіс»

Адзіную ў Беларусі прыватную ахоўную кампанію «Гардсэрвіс» са спецдазволам на абыходжанне са зброяй узначаліў супрацоўнік службы бяспекі Лукашэнкі — Юрый Альшэўскі. Дзякуючы «Кіберпартызанам» праект «Бюро» даведаўся, што ён каля 20 гадоў працуе целаахоўнікам Аляксандра Лукашэнкі.

28.03.2024 / 18:24

У тым ліку суправаджаў яго ў замежных камандзіроўках — у 2017 годзе ў Індыю, у 2018 годзе ў Кітай, а ў 2019-м у Туркменістан.

 

Жонка Юрыя Альшэўскага таксама нядаўна вызначылася. Яе клічуць Святлана Сакалоўская і яна была прызначаная дэпутаткай у Палату прадстаўнікоў у 2024 годзе. Таксама яна займае пасаду першай намесніцы старшыні КДК Мінскай вобласці.

 

 

Кампанія «Гардсэрвіс» адзіная ў Беларусі прыватная ахоўная арганізацыя, якая мае спецыяльны дазвол на набыццё, захоўванне і перадачу сваім супрацоўнікам цывільнай і службовай зброі. Гэты дазвол кампанія атрымала дзякуючы асобнаму ўказу Аляксандра Лукашэнкі ў чэрвені 2020 года.

 

У лістападзе 2023 года «Белпол» апублікаваў расследаванне пра тое, што «Гардсэрвіс» мае цэлы арсенал зброі і пры гэтым ахоўвае толькі двух чалавек — Віктара Шэймана і набліжанага да беларускіх уладаў бізнэсоўца Аляксея Алексіна. А грошы зарабляе праз сумнеўныя схемы па перапродажы нерухомасці, якую кампанія бязвыплатна атрымала ад дзяржавы.

Nashaniva.com